банальнае.
8 March
08.03.24

любімы брэнд жаночага адзення павіншаваў у сторыз з 8 сакавіка, нагадаўшы, што жанчыны - гэта ўпрыгажэнне свету.

на маё пытанне ў прыватных, ці насамрэч ім падаецца дарэчным казаць такое ў дзень барацьбы жанчын за свае правы, асабліва на фоне навіны пра памёршую пасля згвалтавання ў Варшаве беларуску Лізу, яны адказалі, што кожны прачытае ў іх віншаванні нешта сваё.
яны вырабляюць цудоўныя рэчы для жанчын, але такой адсутнасці эмпатыі да іх я не чакала.

я думала, што ўжо страціла магчымасць адчуваць моцныя эмоцыі, але такой разлютаванай я не была даўно.
сёння будзе пра што паразмаўляць на сэсіі
0
07.03.24

мозг ляціць на звышгукавых хуткасцях. ўсё змазана, немагчыма ні за што зачапіцца вокам.

дзякуй маёй працы за грошы, на якія я магу дзясяткамі купляць свечы і паліць іх вечарамі, раней для мяне гэта была раскошай - так рамантызаваць сваю штодзённасць.

днямі зрабіла вялікае адкрыццё - здагадалася, чаму па-польску Мілан будзе Mediolan.
спачатку я зразумела, што па сутнасці прыстаўкі mi- і medio- маюць аднолькавае значэнне - пасярэдзіне, паміж чымсьці, таму польскі варыянт можа проста пахадзіць з іншай крыніцы. вікіпедыя пацвердзіла: Медыялан - гэта лацінская назва. нездарма кажуць, што польская - даволі архаічная па сваім складзе славянская мова.
0