банальнае.
13 April
а яшчэ запісала сама сябе да стаматолага па польску. а потым абмяркоўвала перанос аднаго з запісаў, таксама па польску.

з кожнай новай замежнай мовай ўсё адное і тое ж.
чырванееш, крэкчаш, але робіш. а потым яшчэ раз, і яшчэ. а потым робіцца лягчэй.
0
хачу зафіксаваць трошачкі ўсялякае.

дзесьці тыдзень таму сасніла, што памёр пуцін. "даведалася" я пра гэта, калі была ў горадзе з сябрамі. быў сонечны цёплы дзень, на тэрасах кафэ сядзелі людзі, пілі хто каву, хто віно, і ўсе адзін аднаму падморгвалі, чокаліся і казалі "божухна, нарэшце ён здох". гэта адчувалася не як эйфарыя ці захапленне, але як палёгка, як першы вясновы дзень, калі ты разумееш, што перажыў зіму, а далей будзе добра, цёпла.

сёння слухаю на рэпіце Рэквіем Моцарта, ад харавога спеву мурашкі па скуры. нечым гэта мяне запаўняе.
0
8 March
08.03.24

любімы брэнд жаночага адзення павіншаваў у сторыз з 8 сакавіка, нагадаўшы, што жанчыны - гэта ўпрыгажэнне свету.

на маё пытанне ў прыватных, ці насамрэч ім падаецца дарэчным казаць такое ў дзень барацьбы жанчын за свае правы, асабліва на фоне навіны пра памёршую пасля згвалтавання ў Варшаве беларуску Лізу, яны адказалі, што кожны прачытае ў іх віншаванні нешта сваё.
яны вырабляюць цудоўныя рэчы для жанчын, але такой адсутнасці эмпатыі да іх я не чакала.

я думала, што ўжо страціла магчымасць адчуваць моцныя эмоцыі, але такой разлютаванай я не была даўно.
сёння будзе пра што паразмаўляць на сэсіі
0
07.03.24

мозг ляціць на звышгукавых хуткасцях. ўсё змазана, немагчыма ні за што зачапіцца вокам.

дзякуй маёй працы за грошы, на якія я магу дзясяткамі купляць свечы і паліць іх вечарамі, раней для мяне гэта была раскошай - так рамантызаваць сваю штодзённасць.

днямі зрабіла вялікае адкрыццё - здагадалася, чаму па-польску Мілан будзе Mediolan.
спачатку я зразумела, што па сутнасці прыстаўкі mi- і medio- маюць аднолькавае значэнне - пасярэдзіне, паміж чымсьці, таму польскі варыянт можа проста пахадзіць з іншай крыніцы. вікіпедыя пацвердзіла: Медыялан - гэта лацінская назва. нездарма кажуць, што польская - даволі архаічная па сваім складзе славянская мова.
0
7 March
06.03.24

ніяк у мяне не атрымоўваецца легчы спаць раней 23яй гадзіны, што ж ты рабіць будзеш.
дабранач мне, дабранач усім, акрамя.
0
6 March
06.03.24

хочацца рабіць банальнае, канвенцыянальна рамантычнае.
надрукаваць сумесныя здымкі, паглядзець падлеткавыя фільмы тыпу twilight, v for vendetta ці hunger games, паплакаць над гісторыяй Алішы і Саймана з misfits, праслухаць адтуль саундтрэкі, проста паплакаць 3 разы за вечар. хочацца патрабаваць абдымкаў і цёплых пяшчотных словаў.
я вельмі сумую, але ні аб чым не шкадую.
0
06.03.24

апошнім разам я пісала блог у годзе 2015-16. хачу праверыць, што гэта было - мода ці патрэба.
вось і пабачым.
0